Лаўроў: Выкананне менскіх дамоўленасцей будзе перанесена



Выкананне менскіх дамоўленасцяў перанясецца на наступны год, заявіў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў 6 лістапада ў Берліне па выніках чарговага раўнда перамоў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў „нармандскай чацвёркі” – Украіны, Германіі, Францыі і РФ.

„Няма ніякага сумнення, што менскія дамоўленасці будуць дзейнічаць датуль, пакуль яны не будуць поўнасцю выкананыя. Простае супастаўленне такіх фактаў, як неабходнасць распрацоўкі агульнапрымальнага ўкраінскага закона аб мясцовых выбарах у Данбасе, і таго, што пасля прыняцця гэтага закона спатрэбіцца 90 дзён для падрыхтоўкі выбараў, паказвае, што да канца года мы гэтага зрабіць не зможам. Выкананне Менска перанясецца на наступны год”, — прыводзіць словы Лаўрова прэс-служба расійскага МЗС.

Паводле слоў міністра, для ўсяго мінскага комплексу мер асаблівае значэнне мае вырашэнне пытанняў палітычнай рэформы. „Гэтаму была нададзена галоўная ўвага нашых кіраўнікоў — лідараў „нармандскай чацвёркі” ў Парыжы (2 кастрычніка), — адзначыў Лаўроў. — Гэта прадугледжвае найперш узгадненне закона аб правядзенні мясцовых выбараў у Данбасе, правядзенне амністыі і ажыццяўленне канстытуцыйнай рэформы, якая замацоўвае спецыяльны статус Данбаса ў адпаведнасці з мінскімі дамоўленасцямі на пастаяннай аснове”.

„Па ўсіх гэтых аспектах урэгулявання ўкраінскага крызісу, у строгай адпаведнасці з мінскім дакументам ад 12 лютага, мы будзем накіроўваць сігналы кантактнай групе і ўдзельнікам рабочых падгруп, каб усе гэтыя аспекты былі ў цэнтры ўвагі і каб па ўсіх з іх былі знойдзеныя дамоўленасці”, – заявіў кіраўнік МЗС РФ.

Апошняе пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе (Украіна – АБСЕ – Расея) прайшло 27 кастрычніка. Наступнае запланавана на 17 лістапада. Мінскія дамоўленасці павінны быць выкананыя да канца гэтага года.

belapan.by