Студэнты ў Чалябінску вышыхтаваліся ў партрэт Пуціна
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, падобна, трывала ўкараніўся ў галовах некаторых маладых расейцаў – студэнты ў „суворым” горадзе Чалябінску перадалі прывітанне правадыру сваёй краіны яго ж партрэтам.
[youtube id=”AMdkYW4OAtA”]
Дзве тысячы ўдзельнікаў усерасейскага злёту студэнцкіх атрадаў вышыхтаваліся з паднятымі аркушамі белай паперы так, каб утварылася галава Пуціна.
Такім чынам сучасныя расейскія студэнты вырашылі павіншаваць прэзідэнта на адлегласці.
Як на гэта адрэагаваў Пуцін невядома.