Пад Ваўкавыскам адбылося другое ДТЗ з гібеллю людзей



Упраўленне следчага камітэта па Гарадзенскай вобласці завяло справу па факце парушэння правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць трох асобаў, паведамляе прэс-служба камітэта.

000020_919247

6 лістапада каля 18 гадзін на 29 кіламетры аўтадарогі Р-78 „Алекшыцы – Ваўкавыск – Поразава – Пружаны” адбылося сутыкненне рэйсавага аўтобуса „Мэрсэдэс-Спрынтар”, спалучэннем „Салігорск-Гародня”, якім кіраваў кіроўца 1960 года нараджэння, і неабазначанага габарытнымі агнямі матаблока пад кіраваннем жыхара Ваўкавыскага раёна, 1976 года нараджэння.

01-32

У выніку дарожна-транспартнага здарэння абодва транспартныя сродкі з’ехалі ў кювет і перакуліліся. Кіроўца мотаблока і дзве пасажыркі рэйсавага аўтобуса, 1986 і 1989 гадоў нараджэння, загінулі на месцы.

02-27

З траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавана шэсць пасажыраў аўтобуса, з якіх адзін пацярпелы знаходзіцца ў цяжкім стане. Астатнім пасажырам неабходная медыцынская дапамога аказана на месцы, пасля чаго яны былі адпушчаныя дадому.

03-21

Для ўстанаўлення абставінаў сутыкнення, а таксама цяжкасці атрыманых грамадзянамі цялесных пашкоджанняў, прызначаны шэраг экспертыз. Устанаўліваюцца і дапытваюцца сведкі. Прававая ацэнка дзеянням удзельнікаў дарожна-транспартнага здарэння будзе дадзена па выніках расследавання.

04-17

[youtube id=”2I31ULlIKwM”]

Каментар Сяргея Кабаковіча – начальніка аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю.