У Варацэвічах адкрыўся музей Напалеона Орды
Музей Напалеона Орды адкрыўся 7 лістапада на малой радзіме мастака і кампазітара ў Іванаўскім раёне Берасцейскай вобласці, паведамляе БелТА. Музей створаны ў вёсцы Варацэвічы, дзе калісьці быў радавы маёнтак Напалеона Орды.
Чатыры выставачныя залы раскажуць наведвальнікам пра жыццё і творчасць славутага земляка. Першая зала прысвечаная дзяцінству мастака і кампазітара, другая — яго шматграннай дзейнасці, трэцяя і чацвёртая — спадчыне.
Фота БелТА