Улады хочуць ліквідаваць прытулак для бяздомных



Улады Шчучынскага раёна маюць намер зліквідаваць прытулак для жабракоў і бяздомных, які стварыў у вёсцы Аляксандраўка брат-місіянер харызмы Маці Тэрэзы з Калькуты Аляксей Шчадроў. Супрацоўнікі міліцыі наведалі прытулак, перапісалі яго пастаяльцаў і папярэдзілі, што калі яны не ліквідуюцца самастойна, гэта будзе зроблена прымусова.

prytulak9

Заснавальнік прытулка Аляксей Шчадроў спадзяецца, што ўлады адмовяцца ад такога рашэння  і не пакінуць людзей паміраць галоднай смерцю без даху над галавой:

– Выбары прайшлі, і яны ізноў узяліся за Аляксандраўку. Ізноў ім перашкаджаюць гэтыя бяздомныя, якім няма больш куды ісці. Я нічога не маю супраць уладаў, я толькі хачу, каб нас пакінулі ў спакоі. Мы ж не просім, каб яны нас утрымлівалі.

Крысціна: Я прыехала з Гародні, жыла ў хляве. Манашкі мяне прывезлі сюды. Так я тут і засталася. Я звярталася ў сельсавет, але мне сказалі, што паколькі ў мяне няма пашпарта, яны нічога не могуць зрабіць.

Юрый: Я сядзеў у турме. Пакуль сядзеў, маю хату разрабавалі, яна стала непрыдатнай для пражывання. Не было дзе жыць. Сказалі, што ёсць гэты цэнтр. Мяне тут прынялі, жыву тут пакуль.

За чатыры гады існавання ўлады не аднойчы спрабавалі ліквідаваць прытулак для жабракоў у вёсцы Аляксандраўка. Аднак, намаганні грамадскасці, незалежных медыяў і пазаўрадавых арганізацый у яго абароне прыносілі станоўчыя вынікі і прытулак праіснаваў да гэтага часу.

prytulak1Супраць заснавальніка  прытулка Аляксея Шчадрова была пачата крымінальная справа, якую супрацоўнікі міліцыі закрылі ў сувязі з адсутнасцю доказаў здзяйснення злачынства. Бягучым часам у прытулку на ўтрыманні знаходзіцца 7 чалавек, сярод якіх ёсць інваліды. За час існавання прытулак аказыў дапамогу ста сямідзесяці дзевяці асобам.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Аляксандраўка