У Радзе прапануюць прысвоіць Жызнеўскаму званне Героя Украіны



Народны дэпутат Украіны, прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Вярхоўнай Радзе Сцяпан Кубів заклікаў парламентарыяў уключыць у парадак дня і прагаласаваць за праект закона аб ушанаванні героя Нябеснай сотні, грамадзяніна Беларусі Міхаіла Жызнеўскага.

116635

– Шаноўныя сябры дэпутаты.  Я б папрасіў унесці гэты закон у парадак дня і прагаласаваць за яго.

Законапраект № 3432 ужо апублікаваны на сайце Рады. Яго ініцыятарамі выступілі народныя дэпутаты Сцяпан Кубів, Андрэй Парубій, Андрэй Кажамякін, Максім Бурбак, Юрый Луцэнка, Ірына Герашчанка, Юлія Цімашэнка, Аксана Сыроід і Іван Рыбак.

Згодна з дакументам, прапануецца не прымяняць да Жызнеўскага патрабаванне артыкула 6 закона «Аб дзяржаўных узнагародах Украіны» аб прысваенні звання «Герой Украіны» выключна ўкраінскім грамадзянам. Таксама законапраект прадугледжвае зварот да прэзідэнта з прапановай пасмяротна прысвоіць Жызнеўскаму гэтае званне.

Нагадаем, 25-гадовы актывіст Майдана, беларус Міхаіл Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 года ў выніку сутыкненняў з праваахоўнікамі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Па афіцыйных дадзеных, прычынай смерці сталі атрыманыя ім агнястрэльныя раненні, паведамляе тэлеканал «112 Украіна».