У Менску пройдзе выстава «Праўда пра Курапаты»
У сталічным Палацы мастацтва адкрыецца першая ў Беларусі дакументальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні». Яе адкрыццё запланаванае на пятніцу, 13-га лістапада. Экспазіцыя распавядзе пра мінулае Курапатаў цягам апошніх 27-мі гадоў, пра перша-адкрывальнікаў Нацыянальнага некропалю і яго абаронцаў, пра ахвяраў сталінізму, паведамляе nastaunik.info.
На выставе можна будзе даведацца пра незвычайныя факты, убачыць унікальныя дакументы, здымкі, артэфакты, кінастужкі і творы выяўленчага мастацтва. Плануецца прэзентацыя стужкі Міхася Жданоўскага «Дарога на Курапаты» і стужкі Вольгі Мікалайчык «Я — голас Курапатаў». Працягнецца выстава да 16-га лістапада.