Дэ Ніра: Можа, я і хацеў бы атрымаць расейскае грамадзянства



Галівудскі акцёр Роберт Дэ Ніра на днях адкрыў свой новы рэстаран у Маскве і прызнаўся, што, можа, хацеў бы атрымаць расейскае грамадзянства. Пра гэта паведамляе „ТАСС”.

robert-deniro

У апошні час расейскія СМІ ўвесь час прыпісваюць замежным зоркам жаданне атрымаць расейскі пашпарт. Вось і Дэ Ніра спыталі пра гэта.

„Магчыма, я б хацеў атрымаць расейскае грамадзянства. Як вы разумееце, гэта складаная сітуацыя, таму паглядзім, пакуль нельга прадказаць”, – заявіў акцёр.

Таксама Дэ Ніра спыталі, якую параду ён мог бы даць расейскай моладзі.

„Я б хацеў, каб усе сабраліся і займаліся правільнымі рэчамі, пакінулі ў мінулым лухту і рабілі свет добрым. Мы ўсе павінны аб’яднацца, каб спрэчкі спыніліся, нам трэба працаваць разам”, – сказаў Дэ Ніра.

Дарэчы, напярэдадні адкрыцця рэстарана Дэ Ніра паспеў гульнуць на юбілеі ў расейскага багацея.

tabloid.pravda.com.ua