Колькасць ІП у Беларусі працягвае скарачацца
На Беларусі назіраецца тэндэнцыя змяншэння колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў. На працягу года лічба паменела больш як на 9 000 чалавек і складае 243 000. Скараціліся адпаведна і сумы падаткаў, якія атрымлівае бюджэт краіны ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў – у дзяржаўную казну, паводле звестак Міністэрства па падатках і зборах, трапіла грошай на 2 мільёны даляраў меней, чым у 2014 годзе. Змяншэнне колькасці прадпрымальнікаў не ў апошнюю чаргу абумоўлена жорсткім стаўленнем кантралюючых ворганаў да гэтай катэгорыі грамадзян, – лічыць начальнік Гарадзенскай абласной падатковай інспекцыі Лідзія Сямашка:
– Кантрольныя работы застаюцца найважнейшым накірункам працы падаткавых структур. 99,4 усіх праверак – прыносяць вынік. І калі глядзець на агульны вынік кантрольнай работы – то 300 млрд. рублёў паступіла ў даход бюджэта.
Змяншэнне колькасці прадпрымальнікаў абумоўлена таксама і нізкімі пакупніцкімі магчымасцямі насельніцтва, якое апошнім часам аддае перавагу рэчам, што набываюцца ў крамах ужыванага адзення.
Беларускае Радыё Рацыя