Менскае „Дынама” саступіла заграбскаму „Медвешчаку”



У рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ менскае „Дынама” на „Мінск-Арэне” прайграла заграбскаму „Медвешчаку” з лікам 1:4. У складзе пераможцаў шайбы закінулі Патрык Бьёркстранд, Стэфан Гільяці, Томаш Мертл і Міка Коўса. У беларусаў вызначыўся Аляксей Калюжны.

На гэтым матчы ўсталяваны антырэкорд наведвальнасці „Мінск-Арэны” апошніх двух сезонаў – 9107 гледачоў.