Міхал Анемпадыстаў расказаў пра колеры Беларусі



Ці толькі белы і чырвоны ўласцівыя колеры для Беларусі, адказаў Міхал Анемпадыстаў гарадзенскім слухачам яго прыватнай лекцыі. Які генэзіс перажылі колеры ў Еўропе агулам і ў Беларусі ў прыватнасці? Якія колеры аўтэнтычныя для нашага Краю, а якія сталі прыбышамі за апошнія эпохі?

P1210817

На гэтыя пытанні адказаў Анемпадыстаў у гарадзенскай „Краме Ц”. За вывучэнне колераў, як культурнай і нацыятворчай з’явы  аўтар лекцыі ўзяўся даўно.

– Я зразумеў, што ровень нашай каларыстычнай культуры і побытавай, і культуры адчування стылю – на вельмі нізкім узроўні. Ён не перадаецца з кніжкі. Гэта перадаецца толькі пры асабістым кантакце. Ёсць аўтарытэты, эліта, якія захоўваюць і назапашваюць гэтыя традыцыі. І яны ўжо далей рэтранслююцца ў грамадства. Калі ў нас гэтая эліта рэгулярна знішчаецца, то, адпаведна, уся гэтая культура вымываецца.

Калі ў Швецыі існуе адмысловы  інстытут, а многія краіны робяць грунтоўныя доследы ў галіне побытавай каларыстыкі, то Беларусь не мае нават навуковай базы ў гэтай галіне.

P1210809

P1210810

P1210816

Таму, яго лекцыі, фактычна, спроба вынесці ўласныя досьледы на якасна новы практычны пазнаваўчы ровень для слухача. Ужо неўзабаве Міхал Анемпадыстаў спадзяецца выдаць кнігу па гэтай тэматыцы, як плён шматгадовых уласных доследаў і назіраньняў.

 Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара