80 гадоў таму быў створаны “ізаляцыйны лагер” у Картуз-Бярозе



17 жніўня 1934 года, 80 гадоў таму, Польскі ўрад заснаваў „Мейсцэ Одособненя” – „ізаляцыйны лагер” для палітычных зняволеных у Картуз-Бярозе. Праіснаваў лагер 5 гадоў. За гэтыя гады праз засценкі “ізаляцыйнага лагеру” прайшло  3000 вязняў, кажа гісторык Павел Дайлід:

-Канцлагер у Бярозе Картузскай дзейнічаў у 30-я гады, калі Заходняя Беларусь была ў складзе Польшчы. Ён ствараўся польскімі ўладамі з мэтай ізаляцыі “грамадска небяспечных элементаў”. Гэты лагер адрозніваўся ад фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў, якія дзейнічалі ў Еўропе, тут не было масавага забойства людзей.

Гараджане няшмат ведаюць пра канцлагер і не ўспрымаюць  яго як трагічную з’яву ў гісторыі Беларусі. :

-Гэта было ў час панскай Польшчы, у лагеры сядзелі палітычныя і крымінальнікі.

– Раз арганізавалі гэты канцлагер, значыць час таго патрабаваў. Хто гэтага заслугоўваў, той і трапляў туды. Можа сядзелі за тое, што кралі ці забівалі.

– Я чуў, што тут сядзелі нават камуністы з Расеі. Любая дзяржава абараняе свае інтарэсы.

– З Бярозаўскага раёна тут ніхто не сядзеў.

– Мой дзед расказваў, што каля гэтай турмы стаяў паліцэйскі і нікому не дазваляў нават спыніцца тут.

Цяпер пра лагер нагадвае толькі сціплы помнічак непадалёк ад гандлёвага цэнтру “Еўраопт”, размешчаным у будынку былога канцлагера.

z Bjarozy

Па афіцыйнай статыстыцы, у лагеры ніхто з вязняў не быў знішчаны, але 13 з іх  памерла ў Кобрынскай бальніцы.

Беларускае Радыё Рацыя