12 лістапада будзе прадстаўлена „Бандыцкая Гародня”
„Гарадзенская бібліятэка” разам з Асамблеяй няўрадавых арганізацый запрашае 12 лістапада на публічную лекцыю гісторыка Алеся Радзюка. Пачатак сустрэчы а 18.30 у галерэі „Крыга”. Тэма лекцыі – „Бандыцкая Гародня”.
На сустрэчы можна будзе:
– пазнаёміцца з першымі гарадзенскімі крымінальнымі „аўтарытэтамі”, – паўдзельнічаць у разблытванні самага “гучнага” забойства ў Гародні ХІХ ст., – даведацца, якія раёны горада былі самымі небяспечнымі для жыхароў горада і гасцей, – убачыць адзіны выяўлены на тэрыторыі Беларусі “жоўты білет”, – даведацца па якіх прычынах не мог замёрзнуць Нёман у цэнтры горада ў сярэдзіне стагоддзя, – азнаёміцца з тым як кралі і што кралі ў нашым горадзе ў ХІХ ст., – даследваць метады вядзення следства мясцовай паліцыяй; – на ўласныя вочы пабачыць прылады для катаванняў злачынцаў той эпохі.
Беларускае Радыё Рацыя