Хутка можна будзе пагуляць у „Мову”
Вядомыя ў Беларусі аўтары настольнай гульні „Паўстанцы” падрыхтавалі новую гульню – „Мова”. Яна ажыццёлена сумесна з моўнымі курсамі „Мова нанова”. Гарадзенскі распрацоўшчык гэтай адукацыйна-забаўляльнай гульні Антось Янкоўскі тлумачыць, што паўстала яна таму, што беларусам часта не стае зносін на беларускай мове.
– Для таго, каб вывучаць мову, каб былі перадумовы да моўнай практыкі паміж людзьмі, паміж сябрамі, знаёмымі. Зараз на конт мовы запусцілі на сайце talaka.by збор грошай на выданне гэтай гульні, і кожны жадаючы можа далучыцца, ахвяраваць, і першым з усіх атрымаць гульню, а таксама розныя бонусы – промакарткі, цішоткі ў падарунак ад нас. Дызайн зараз на фінальнай стадыі – распрацоўваецца, дапрацоўваецца.
Ужо праз тыдзень аўтары гульні абяцаюць правесьці тэст-драйв у Гародні. Гульня разлічана на 2-8 чалавек. „Яна будзе цікава беларусам кожнага ўзросту,” – мяркуе распрацоўшчык Антось Янкоўскі.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота budzma.by