Гарадзенскія студэнты збіраюць подпісы за вяртанне транспартных льготаў



У Гародні моладзь БХД пачала акцыю па зборы подпісаў за вяртанне транспартных льготаў для студэнтаў.

Акцыя, якая распачалася ў Менску, цяпер мае працяг у Гародні і Магілёве. Кажа Марына Хоміч, лідарка маладых хрысціянскіх дэмакратаў, якая прыехала ў Гародню падтрымаць сваіх калегаў:

— У Менгарвыканкаме будзе абмяркоўвацца пытанне бясплатнага праезду для пенсіянераў, а мы ў сваю чаргу патрабуем вяртання льготнага праезду для студэнтаў. Сёння студэнты, як мы ўсе ведаем, таксама знаходзяцца ў даволі жабрацкіх умовах. Стыпендыі вельмі невысокія, жыццё даволі складанае і льготны праезд, а нават у прынцыпе, у ідэале вяртання бясплатнага праезду для студэнтаў беларускія студэнты заслугоўваюць.    

Подпісы збіраліся ля ганка галоўнага корпуса Купалаўскага Універсітэта. Як заўважае Марына Хоміч, гэта ініцыятыва студэнтаў, але Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя падтрымлівае іх удзелам сваіх валанцёраў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота: s13.ru