ДАІ палюе на пешаходаў без флікераў у сельскай мясцовасці



На Берасцейшчыне супрацоўнікі дзяржаўнай аўтаінспекцыі выяўляюць у сельскай мясцовасці пешаходаў, якія ў цёмны час сутак не карыстаюцца святлоадбівальнымі элементамі. Для гэтага праводзяцца рэйды па вёсках, праз якія праходзяць асноўныя дарогі.

Працяглы час насіць так званы флікер было хутчэй рэкамендацыяй, чым абавязкам. Цяпер пешаходы ў сельскай мясцовасці атрымліваюць штраф ад 90 да 180 тысяч рублёў. Пад асаблівай увагай – дзеці, за якіх акрамя бацькоў адказнасць нясуць установы адукацыі.

Настаўніца Таццяна Кібак распавяла, што ў некаторых выпадках у адзежу школьнікаў флікеры ўшываюць:

– Гэта налепка, якая можа быць прымацаваная да вопраткі школьніка. Вельмі часта дзеці прымацоўваюць іх на заплечнік. Цяпер гэтаму надаецца вельмі шмат увагі, вы напэўна звяртаеце ўвагу, што на вопратцы школьнікаў, якая прадаецца ў рознічным гандлі, ужо ёсць флікеры – святлоадбівальныя фоікеры даюць магчымасць быць заўважынымі ў начны час.

Дзяржаўная аўтаінспецыя тлумачыць узмацненне адказнасці павялічэннем колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў. Па назіранням інспектараў, святлоадбівальныя элементы змяншаюць рызыку наезду аўтамабіля на пешахода ці веласіпедыста на 85%.

Беларускае Радыё Рацыя