Мінскае «Дынама» перайграла «Слован»



Дынамаўцы на сваім лёдзе апынуліся мацней браціслаўскага «Слована» у матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі – 2:1.

Матч наведалі 8529 гледачоў, такім чынам, «Дынама» абнавіла нядаўні антырэкорд наведвальнасці «Мінск-Арэны» апошніх двух сезонаў. На папярэднім матчы з «Медвешчаком» пабывалі 9107 гледачоў.