Fox News: На борце А321 быў таймер
На борце самалёта расійскай кампаніі «Кагалымавія» А321, які разбіўся 31 кастрычніка на Сінайскім паўвостраве ў Егіпце (загінулі ўсе 224 пасажыры і члены экіпажу), быў усталяваны двухгадзінны таймер, паведамляе Fox News, спасылаючыся на дадзеныя амерыканскай разведкі.
Тэлеканал удакладняе, што пакуль незразумела, ці ёсць якія-небудзь фізічныя доказы існавання таймера або пра яго стала вядома пасля перахопаў размоў тэрарыстаў. Крыніца на ўмовах ананімнасці распавяла, што бомба, хутчэй за ўсё, была ўстаноўлена каля паліўных бакаў ці там, дзе паліва падаецца ў рухавікі. Бомбу паклалі там з разлікам, што пры выгаранні паліва знішчацца усе сляды выбухоўкі, піша tvrain.ru.