«Полацкія прасторы» – ад полацкіх фатографаў
«Полацкія прасторы» – так назвалі супольную выставу фотамастакі – менскі Сяргей Плыткевіч і наваполацкі Ігар Супранёнак. Выстава адкрылася ў Полацкай мастацкай галерэі.
Сяргей Плыткевіч – знаны беларускі фатограф, дырэктар выдавецтва «Рыф-тур». Скончыў Полацкі лясны тэхнікум і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту. Аўтар некалькіх фотаальбомаў і турыстычных даведнікаў пра Полацак. Сяргей, хоць і жыве ў Менску, але лічыць сябе палачаніным.
Ігар Супранёнак – сын легендарнага фотакарэспандэнта наваполацкай гарадской газеты “Хімік”. З’яўляўся уласным фатографам полацкага рок-гурта “Мясцовы час”, аўтар лепшых фотаздымкаў музыкаў гурта. Цяпер працуе ў Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Аўтар здымкаў фотаальбому «Полацк. Гонар вякоў». Ягоная фотавыстава «Полацк старажытны – Полацк сучасны» экспанавалася ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы.
Ігар Супранёнак прадставіў фатаграфіі прыродных ландшафтаў наваколляў Полацка, звязаных з гістарычнымі падзеямі, прапануючы гледачам убачыць знаёмыя пейзажы вачыма сведкаў мінулага.
Сяргей Плыткевіч захоплены дзікім, парой непрадказальна парадаксальным светам жывой прыроды. Яго фотаработы – гэта злоўленыя фотакамерай сюжэтныя сітуацыі з жыцця звяроў і птушак на полацкіх прасторах.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік