У Варшаве адбылося паседжанне антыкрызіснага штабу



У Варшаве завяршылася паседжанне антыкрызіснага штабу. Па яго выніках выконваючая абавязкі прэм’ер-міністра Эва Копач адзначыла, што на дадзены момант няма патрэбы ўводзіць у Польшчы стан падвышанай антытэрарыстычнай пагрозы.

– На сённяшні час няма патрэбы ў абвяшчэнні стану падвышанай антытэрарыстычнай пагрозы ў Польшчы. Я лічу, што прыярытэтам павінна стаць змаганне з тэрарызмам, не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце, і мы павінны ў гэтым актыўна удзельнічаць.

Тымчасам жыхары польскай сталіцы прыходзяць да францускай амбасады каб выказаць салідарнасць з французамі. Прыходзяць таксама і палітыкі. Сярод якіх і старшыня партыі „Права і Справядлівасць” Яраслаў Качынскі:

– Пажаданне для французаў – будзьце мужнымі, будзьце моцнымі. Толькі гэта зараз можна паведаміць.

Падтрымку французскаму народу ў сувязі з тэрактамі ў Парыжы выказалі як лідары розных краін, так і простыя грамадзяне, якія прыносяць да амбасадаў Францыі кветкі ў памяць аб загінуўшых.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя