Экскурсія шляхамі апошняга караля Рэчы Паспалітай
Экскурсію шляхамі апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага прапануюць гасцям і жыхарам Піншчыны. 220 гадоў таму кароль наведаў Пінск і яго аколіцы.
Пры яго згодзе адбылося будаўніцтва Агінскага і Дняпро-Бугскага каналаў. З тых часоў Пінск займеў выхады ў Чорнае і Балтыйскае мора. Для лепшага развіцця аграрнага сектару пабудавалі дарогі і праводзілі асэнсаваную меліярацыю.
“Беларусы і палякі яшчэ паглядзяць на Панятоўскага іншымі вачыма і зразумеюць знакавасць караля”, – перакананая намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Тацяна Хвагіна:
– Будзе вернутае добрае имя імя і самаму каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Ён быў і патрыятычны, ён быў вельмі добра падрыхтаваны і да сваёй місіі. Гэта быў чалавек сваёй эпохі. Заўсёды так бывае, што калі кіраўнік дзяржавы страціў сваю дзяржаву, заўсёды ён будзе са знакам мінус. Часам ніхто не заўважае, а хто вінаваты ў тым, што была разадраная на часткі Рэч Паспалітая.
Рэформы Палесся, прыпынілі падзелы Рэчы Паспалітай. Нягледзячы на тое, што была рэалізавана ўсяго частка праекту па мадэрнізацыі краю, але дагэтуль тыя напрацоўкі выкарыстоўваюцца ў прамысловасці.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя