У Беларусі створаны Хрысціянска-дэмакратычны рух
Узначаліла новае грамадскае аб’яднанне сяброўка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова.
Вольга Кавалькова (Фота krynica.info)
Пры гэтым яна падрэсліла, что Хрысціянска-дэмакратычны рух – гэта самастойная арганізацыя, хаця і блізкая БХД:
– Партыя – гэта палітычная мэта і адныя людзі, і грамадскае аб’яднанне, стварэнне якога ўжо наспела. Шмат людзей, якія не могуць публічна ўдзельнічаць у Беларускай хрысціянскай дэмакратычнай партыі, але яны гатовыя падтрымліваць праекты сацыяльнай накіраванасці.
Паводле Вольгі Кавальковай, устаноўчы сход грамадскага аб’яднання планаваўся ўжо даўно, але аргкамітэт вырашыў скарыстаць найбольш зручны дзеля стварэння момант, калі Еўразвяз прыпыніў санкцыі ў дачыненні да беларускіх улад. Зараз, лічыць Кавалькова, у хадэкаў больш шанцаў на афіцыйную рэгістрацыю руха.
Беларускае Радыё Рацыя