Берасцейцы ўшанавалі памяць загінулых у Парыжы
Берасьцейцы ўшанавалі памяць загінулых падчас тэрактаў у Парыжы. Прадстаўнікі партыяў дэмакратычнага кірунку ўсклалі кветкі і запалілі знічкі каля ганаровага консульстве Францыі.
Намеснік старшыні берасцейскай абласной моладзевай арганізацыі БСДП (Грамада) Сяргей Мазан адзначыў, што беларусы салідарныя з французскім народам:
– Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у Парыжы падчас тэрактаў. Мы спачуваем і выказваем салідарнасць французскаму народу. Нашыя агульныя каштоўнасці – Свабода, Роўнасць, Справядлівсць і Братэрства!
Цягам дня ў ганаровым консульстве Францыі ў Берасці, як і ў французскай амбасадзе ў Менску, адкрытая Кніга жалобы. Кожны грамадзянін можа прыйсці і выказаць у пісьмовай форме свае спачуванні родным і блізкім загінулых.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота sb.by