На Гарадзеншчыне кожная пятая арганізацыя – стратная
Цягам года іх лічба павялічылася ў 2 разы і дасягнула 21% ад агульнай колькасці. У гэты спіс не ўваходзяць банкі, страхавыя кампаніі, бюджэтныя, малыя арганізацыі. Прычым, лічба стратных прадпрыемстваў павялічылася ў некалькі разоў адразу пасля выбараў прэзідэнта Беларусі. Як зазначае старшыня Свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Бухвостаў, эканоміка краіны без адпаведных зменаў усё хутчэй ператвараецца ў неэфектыўную і малазапатрабаваную:
– Каму гэтыя аб’ёмы патрэбны? Дзе рэалізацыя, каму прадаваць? У нас знізіўся ўзровень продажу. Расейскі рынак зараз зменшыў свае магчымасці па вядомых нам прычынах. Канкурэнцыя на расейскім рынку расце, а беларуская прадукцыя проста не вытрымлівае гэтай канкурэнцыі.
Найбольш стратнымі на Гарадзеншчыне з’яўляюцца прадпрыемствы і арганізацыі, якія займаюцца рыбаводствам, металаапрацоўкай, будаўніцтвам, а таксама гатэлі і рэстараны.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня