Аланд заклікае працягнуць надзвычайнае становішча
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Аланд заклікаў парлямэнт працягнуць рэжым надзвычайнага становішча ў краіне на тры месяцы ў сувязі з тэрактамі ў Парыжы 13 лістапада.
Зьвяртаючыся ў панядзелак да дэпутатаў абедзвюх палатаў Нацыянальнага сходу, Аланд паведаміў, што ўнясе адпаведны законапраект праз два дні.
Французскі прэзідэнт лічыць, што для супрацьстаяння экстрэмістам ў Сырыі неабходныя намаганні аб’яднанай кааліцыі, і што ён мае намер у наступныя дні абмеркаваць гэтае пытанне з прэзідэнтамі ЗША і Расеі, піша Радыё Свабода.
Ён падкрэсліў, што Францыя будзе імкнуцца да «разбурэння» радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Францускі ўдзел у баявых дзеяньнях супраць гэтага тэрарыстычнага ўтварэння ў Сірыі і Іраку будзе павялічвацца.
Таксама, паводле Аланда, неабходны больш эфектыўны кантроль за вонкавымі межамі Эўразвязу, каб пазбегнуць вяртання да праверак на межах кожнай з краінаў ЭЗ і не дапусціць распаду эўрапейскага блёку.
Ахвярамі серыі тэрактаў у Парыжы ў мінулую пятніцу сталі 129 чалавек, звыш 350 — параненыя, дзясяткі пацярпелых у крытычным стане.