“Чаму не нашы? – парляменцкія выбары ў Польшчы” – рэпартаж Валянціны Лаеўскай



wybory-2Яраслаў Матвеюк – са спісу Польскай сялянскай партыі, Аляксандр Сасна – са спісу Аб’яднаных левых сілаў,  Адам Мусюк – прадстаўнік Форума нацыянальных меншасцяў са спісу Грамадзянскай платформы, Севярын Пракапюк і Міхал Іванюк  -ад партыі “Разам” – гэта няпоўны спіс тых кандыдатаў у Сейм Польшчы, якія хацелі прадстаўляць праваслаўных, беларусаў ў Парламенце. Яўген Чыквін са свайго незалежнага камітэту, але з шырокай падтрымкай і левых сілаў, і Сялянскай партыі, і Грамадзянскай платформы, стартаваў у Сенат. Ніводнаму не пашанцавала. Ніводнаму  гэтак званаму “нашаму” кандыдату нашы людзі не даверылі настолькі, каб атрымаць мандат у Парламент.