На Палтаўшчыне выйшла кніга беларускага літаратара



У горадзе Лубны Палтаўскай вобласці на Украіне жыве беларускі паэт і празаік, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Васіль Філіпенка. У мясцовым выдавецтве “Інтэр Парк” на днях выйшла з друку яго новая кніга вершаў і прозы “Поклічы лёсу”, накладам 1000 асобнікаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Васіль Філіпенка родам з вёскі Трасцянец Гомельскай вобласці. Але так склаўся лёс, што ён цяпер жыве ва ўкраінскіх Лубнах. Таму туга па Бацькаўшчыне адчуваецца амаль у кожным яго паэтычным творы:

Ну што для вас там нейкі Трасцянец,

А для мяне – пачатак і канец…

Радзіма для Васіля Філіпенкі – гэта і клёкат буслоў, і маленькія вёскі, і срэбная раса, і неўгамонныя пеўні… Але праз усе паэтычныя радкі скразной лініяй праходзіць патрыятычны настрой аўтара:

А пройдзе маё кассё,

І з’явіцца Бог адзіны.

Скажу: забірайце усё,

Пакіньце радкі Радзіме…

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя.