Музейны комплекс Напалеона Орды запрашае наведнікаў



Інфармацыйную кампанію па папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў рэгіёну пачынаюць прадстаўнікі транспамежнай праграмы на Берасцейшчыне. Культурныя аб’екты ў гонар вядомага мастака, выхадца з Беларусі Напалеона Орды створаны ў вёсцы Варацэвічы Іванаўскага раёну дзякуючы праграме Польшча – Беларусь – Украіна 2007 – 2013. „З дапамогаю сродкаў масавай інфармацыі і друкаванай прадукцыі мясцовыя ўлады разам з дырэкцыяй музейнага комплексу будуць запрашаць наведвальнікаў,” – паведаміў прадстаўнік прадстаўніцтва Сумеснага тэхнічнага Сакратарыяту Праграмы па Берасцейскай вобласці Максім Алданаў:

– Вядзецца інфармацыйная кампанія, каб запрасіць наведнікаў. Я там быў на этапе будоўлі. Вельмі цікава. Захоўваецца дух сядзібы сямества Напалеона Орды. З выставачным залам, з вылікімі запаснікамі ў музея, экспанаты з якіх будуць выстаўленыя ў пашыраных залах. Таму я запрашаю ўсіх цікаўных, усіх аматараў вандровак – наведаць гэты музей.

Як распавёў Максім Алданаў, для таго, каб наведаць музейны комплекс, падарожнікам трэба звярнуць з трасы М1 або з трасы, якая вядзе на Пінск.

 Беларускае Радыё Рацыя, Берасце