Як дэнамінацыі справіцца з інфляцыяй?



Дэнамінацыя ў Беларусі. Новыя грошы трапяць у абарот 1 ліпеня 2016 года. Колькасць нулёў на новых банкнотах скараціцца на чатыры. Плюс да таго з’явяцца манеты.

Эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць, што дэнамінацыю варта рабіць, але не цяпер:

– Ёсць тэхнічныя рэчы, якія патрабуюць такой дэнамінацыі. Але справа ў тым, што час не спрыяльны. Паколькі інфляцыя. Вось гэтыя манеты, якія выпусцяць, вытворчасць іх дарагая – 0.2 цэнта за манету. Гэтая дробязь з абароту выйдзе досыць хутка, калі такая інфляцыя будзе працягвацца. Не бачна пакуль, каб яна зменшылася.

Пасля дэнамінацыя палёгку адчуюць хіба бухгальтары, якім будзе прасцей весці падлікі. Спросцяцца і статыстычныя дадзеныя, бо, напрыклад, такі паказчык, як сукупны грамадскі прадукт у гэтым годзе перавышае більён рублёў.

 

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя