У Вільні 3000 паліцэйскіх шукаюць наркамана з „Калашнікавым”
Увечары 19 лістапада каля Віленскага 6-га камісарыята паліцыі (КП) разбушаваўся ўзброены мужчына. Высветлілася, што мужчына завалодаў аўтаматам, нягледзячы на тое, што быў у кайданках. Пошукі ахапілі ўвесь горад.
Паліцыя прывезла мужчыну да камісарыяту. Яму быў прызначаны адміністрацыйны арышт. Па папярэдніх дадзеных, яго прывезлі паліцэйскія Швенчанскага раёна. Калі машына спынілася каля камісарыята, мужчына схапіў аўтамат «Калашнікаў». Неўзабаве затрыманы схаваўся ад паліцэйскіх разам з аўтаматам, перадае Delfi.lt.
З-за інцыдэнту ў раёне ўзмоцнены нарады паліцыі. Паліцыя паведамляе, што мужчына Ігар Малаткоў (1991 г.н.), які ўцёк з аўтаматам, пакутуе на псіхічнае захворванне. Па звестках BNS, усяго працуюць каля 3000 служачых.
BNS паведамляе, што намеснік генкамісара паліцыі Эдвардас Шылерыс сказаў, што падазраваны з аўтаматам пакуль не затрыманы. Пошукі будуць весціся і ноччу. Ён паведаміў, што ў аперацыі занятая ўся паліцыя Вільнюскай акругі.
Міністр унутраных спраў Саўлюс Скверняліс назваў сітуацыю, якая склалася ганебнай. Паводле неафіцыйных дадзеных DELFI, паліцыя, правяраючы машыны, шукае канкрэтны аўтамабіль – белы VW Golf.