“Сын беларускага краю” – рэпартаж Алесі Адамчук



photo2Ціхі, ласкавы голас, на вуснах усмешка. Старшыня Таварыства беларускай мовы ў Баранавічах Віктар Сырыца ўсё сваё жыццё аддаў на служэнне Бацькаўшчыне. Ён, як зорка, якая свяціла ярка на беларускім небасхіле і ў гэтым свячэнні была відаць шчырая любоў да Беларусі і беларусаў. Прыгожы, годны, шчыры, добры.