Украіна рыхтуецца адзначыць другую гадавіну Еўрамайдану



21 лістапада 2013 года ў Кіеве пачаліся масавыя пратэсты, якія прывялі да звяржэння рэжыму Віктара Януковіча. Як ацэньвае тыя падзеі цяпер, праз 2 гады, удзельнік Еўрамайдану і чалец Нацгвардыі, рэжысёр Леанід Кантэр.

– Самае галоўнае, што змянілася, – у нас узнікла грамадзянская супольнасць. Людзі зразумелі, што дзяржава – гэта мы. Не тыя, што сядзяць наверсе і крадуць, а мы. І таму наша задача – паступова ўсіх іх вывесці на чыстую ваду. Хто нармальны – няхай працуе. Калі ён менеджар, то няхай выконвае сваю задачу на карысць краіне і атрымлівае за гэта заробак. Ён не цар і не Бог, а звычайны менеджар.

Варта нагадаць, што нагодай для Еўрамайдана ў Кіеве стала непадпісанне Януковічам пагаднення аб асацыяцыі з Еўразвязам. Зрэшты, яно дагэтуль застаецца да канца непадпісаным.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота unian.net