Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі з 13 прадпрыемстваў Беларусі



Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі з 13 прадпрыемстваў Беларусі. Зроблена гэта было па выніках іх сумеснай з беларускімі калегамі праверкі, якая адбылася ў кастрычніку. Вядома, што згаданыя прадпрыемствы займаюцца перапрацоўкай рыбы і выпускаюць малочную прадукцыю. Раней яны дапускалі парушэнні, таму да іх павышаная ўвага. Толькі да 2 беларускіх заводаў, якія таксама наведвала праверка, у расіян няма прэтэнзій.

Як інфармуе прэс-служба Рассельгаснагляду, чарговая праверка пацвердзіла, што беларускія прадпрыемствы незаконна выкарыстоўваюць сыравіну з прадпрыемстваў трэціх краін, да якіх у расійскага боку былі прэтэнзіі (верагодна, гаворка ідзе пра Латвію і Эстонію). Таксама пацвердзілася „бескантрольнае выкарыстанне” ў Беларусі забароненых да выкарыстання ў жывёлагадоўлі прэпаратаў (у тым ліку метранідазола). Заяўляецца і пра факты падробкі ветэрынарна-санітарных дакументаў.

Рассельгаснагляд праінфармаваў ветэрынарную слубу Беларусі аб неабходнасці ўвесці часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі 13 прадпрыемстваў. 8 з іх перапрацоўваюць рыбу, астатнія выпускаюць малочныя прадукты.