Рыхтуюцца змены ў закон «Аб турызме»
Беларусь зменіць закон «Аб турызме», ужо ідзе праца над новай рэдакцыяй – паведамляе Міністэрства спорту і турызму.
Галоўная мэта — гарантаваць беларусам атрыманне якасных паслуг у турыстычнай сферы, і зрабіць айчынны турыстычны бізнес празрыстым. Магчыма з’явіцца адміністрацыйнае пакаранне для экскурсаводаў, якія працуюць без ліцэнзіі. Намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна лічыць, што пакуль у экскурсійнай дзейнасці амаль няма канкурэнцыі:
— Штрафы і пакаранні маюць значэнне толькі тады, калі ў нас хапае працоўнай сілы экскурсаводаў, калі ў нас іх шмат і дастаткова на розных тэмах, накірунках, у розных рэгіёнах. Калі ёсць з каго выбіраць і калі трэба абараніць гэтых экскурсаводаў ад іншых, якія не так добрасумленна, ці без адпаведных падставаў, робяць гэтую справу. .
Таццяна Хвагіна дадае, што ацэньваць сітуацыю толькі па Менску, ці іншых буйных турыстычных кропках, нельга. Акрамя таго, трэба рыхтаваць прафесійных гідаў, выпрацоўваць механізм кантролю за іх дзейнасцю.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: stig-tour.by