Юбілей царквы і парафіяльнае свята ў вёсцы Трасцянка
21 лістапада праваслаўныя вернікі ўзгадваюць памяць Святога Міхаіла Архістратыга. Гэта парафіяльнае свята ў вёсцы Трасцянка, што ў Нарваўскай гміне.
«Сёлета, у дзень нашага нябеснага заступніка, адзначаем яшчэ адно свята – 150-годдзе існавання нашай царквы» – паясняе настаяцель Міхайлаўскай царквы ў Трасцянцы, айцец Марэк Васілеўскі:
— 150-годдзе храма, які пабудаваны ў 1864 – 1867. Падчас пабудовы гэтага храма парафіі Трасцянка не было. Трасцянка адносілася да Пухлаў і тамтэйшы настаяцель заклаў гэтую царкву. У 1892 годзе парафія Трасцянка зноў перажыла свой росквіт.
Літургію ў Трасцянцы вёў Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава. Ён таксама асвяціў памятную дошку, прысвечаную 150-годдзю царквы.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара