Урачыстае адкрыццё алтара Святой Тройцы ў Гародні



У Гародні ў катэдры Святога Францішка Ксаверыя ўрачыста адкрыты алтар Святой Тройцы. Абрад асвячэння алтара ўзначаліў біскуп гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч. Ён прайшоў так, як гэта было амаль трыста год таму. Кажа адзін з рэстаўратараў алтара Мікалай Кіслы.

– Мы аднаўлялі алтар і рабілі зандаж, каб вярнуць алтару менавіта такі выгляд, які быў 300 гадоў таму. Мы перанялі ўсё, што напластавалася за 3 стагоддзі, а пасля вярталі па той жа тэхналогіі. Асабіста я займаўся падрыхтоўкай дэталяў да залачэння: разьба скульптураў, падрыхтоўка да паліхроміі. Некаторая частка дэталяў была страчана, некаторыя рэзьбы на скульптурах былі страчаныя: пальцы ды іншыя далікатныя дэталі. Усё гэта даразалася.

Некаторыя дэталі драўлянага алтара з’еў жучок, таму спатрэбілася аднаўленне. Рэстаўрацыйнымі працамі цягам двух гадоў займаліся дзве групы рэстаўратараў: з Беларусі і Польшчы. Гэта ўжо трэці грунтоўна адноўлены алтар, пасля галоўнага алтара і алтара Міхаіла Арханёла.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара