Беларусы будуць плаціць падатак на пакупкі за мяжой



Еўразійская эканамічная камісія абмяркоўвае ўвядзенне новых збораў і пошлін. Высокая верагоднасць, што ўжо з 2016 года бязмытны парог на пасылкі з-за мяжы знізяць да 150 еўра, але і за такую ​​пасылку давядзецца заплаціць дадаткова 25 еўра.

Пра гэта піша расейскае выданне «Ведамасці».

Віцэ-прэм’еры ўрадаў Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расіі абмяркуюць «падатак» на пакупкі за мяжой. Рабочая група савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) распрацавала праект аб зніжэнні парога бяспошліннага інтэрнэт-гандлю з цяперашніх 1000 (у Расеі, у Беларусі – 200 еўра) да 150 еўра. Дакумент будзе абмяркоўвацца віцэ-прэм’ерамі ўрадаў краін – членаў камісіі на савеце ЕЭК, распавёў прадстаўнік ЕЭК. Расею на ім будзе прадстаўляць Аркадзь Дварковіч, кажа супрацоўнік апарата ўрада. Прадстаўнік віцэ-прэм’ера каментаваць гэта не стаў.

ЕЭК прапануе змяніць правілы трансгранічнага інтэрнэт-гандлю: знізіць бязмытны парог да 150 еўра, а агульную вагу пасылак – да 10 кг. Пры гэтым для пасылак, якія ўкладваюцца ў ліміт, ЕЭК хоча ўвесці фіксаваны збор – 25 еўра. Пры перавышэнні заплаціць прыйдзецца і збор, і мытныя пошліны.

У Беларусі бязмытны парог складае 200 еўра. Прычым ён быў павялічаны са 120 еўра зусім нядаўна – у кастрычніку 2014 года.

Расейскі ўрад яшчэ з мінулага года абмяркоўвае магчымасць зніжэння парога бяспошліннага інтэрнэт-гандлю. Абмяркоўваліся розныя лічбы – ад 150 да 500 еўра. Але ў лютым 2015 савет ЕЭК вырашыў не мяняць правілы да ўступлення ў сілу Мытнага кодэкса Еўразійскай эканамічнай саюза, а нормы, якія дзейнічаюць на нацыянальным узроўні, захаваць да 2016.

Члены рабочай групы з Казахстана і Беларусі ў цэлым прапановы ЕЭК падтрымалі, Арменія пазіцыю пакуль не прадставіла.

Фота megainfo.com.ua