“Дарогі, якія мы абіраем самі” ў Крызе



У Гародні адкрылася выстава “Дарогі, якія мы абіраем самі” гарадзенскага мастака Андрэя Стурэйкі. Сімволіка карцін прапануе гледачу адказаць на жыццёвыя пытанні.

IMG_1455 rr

Мастацкімі прыёмамі Андрэй Стурэйка адлюстроўвае дарогі да дасканаласці і да ўласнага падзення:

– Гэтая выстава больш па філасофіі, то бок прымушае гледача больш думаць, які прыйдзе, які паглядзіць гэтыя працы.  Можна падумаць пра дарогі, якія кожны чалавек абірае сам. Тэма была абрана гады два таму, проста я яе выношваў, ніяк не мог падыйсці да яе, як бы я хацеў, то бок яна ў мяне ў галаве была і літаральна за некалькі месяцаў я арганізаваў гэтую выставу.

Сваю выставу мастак прысвяціў сваім блізкім, якія сёлета пакінулі гэты свет. Выставу можна наведаць у арт-галерэі “Крыга” да 2-га верасня.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларуская Радыё Рацыя, Гародня

Фота Савелія Малчанава