Зінаіда Міхнюк: Каб не стаць рабамі, трэба не баяцца ўлады
Не баяцца. З такім заклікам звяртаецца да ўсіх нас старшыня Берасцейскага абласнога прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк. Яна збірае подпісы пад адкрытым лістом да прэзідэнта за адмену дэкрэта № 29, які, прыгадаем, увёў у краіне кантрактную сістэму найму на працу. На думку актывісткі, кантрактная сістэма ў цяперашнім выглядзе ператварыла людзей у рабоў.
– Моладзь ад 30 да 40 спавіць подпісы ахвотна, згаджаюцца што гэта зло. А старэйшыя баяцца, нават пенсіянеры. Раптам іх подпіс знойдуць і іх пазбавяць пенсіі. Многія кажуць, што працуюць на кантракце, таму баяцца. Вось да якога жывёльнага страху давялі наш беларускі народ. Я апавядаю, што ў мяне і ператрус дома быў, і у КДБ мяне дапытвалі, і вось я жывая і жыву сярод вас, таму што я не парушаю законы. Што вам за свае 2 мільёны пенсіі баяцца?
Зінаіда Міхнюк з Маргарытай Вялічкінай (злева).
Паводле Зінаіды Міхнюк, эканамічная сітуацыя будзе толькі пагаршацца. Таму людзі павінны разумець, што цяперашняя сітуацыя – гэта далёка не абяцаная “стабільнасць”.
Беларускае Радыё Рацыя
Цалкам матэрыял у гукавым фармаце: