“Прыбужскае Палессе” распрацоўвае новыя турыстычныя маршруты



Амаль дзве тысячы турыстаў наведалі сёлета рэспубліканскі заказнік “Прыбужскае Палессе” на Берасцейшчыне, з якіх амаль 900 – былі замежнікамі. У параўнанні з мінулым годам агульная лічба не змянілася, аднак колькасць людзей з іншых краінаў свету, якіх зацікавіў заказнік, павялічылася ў два разы.

Вядучы спецыяліст установы Наталля Недавік адзначае, што асаблівай папулярнасцю ў гэтым годзе карыстаюцца краязнаўчыя тэмы:

– У нас у гэтым годзе была забарона наведваць лясы. І мы не праводзілі наогул турыстычныя злёты. Дастаткова вялікая лічба турыстаў у нас выпала з ахопу. Дадаткова было распрацавана два новыя экскурсійныя турыстычныя маршруты. Гэта мінулагодні маршрут, які сябе добра паказаў, – “Вечаровыя вуліцы Берасця”, ён і ў гэтым годзе праходзіў, і плюс мы яшчэ задзейнічалі наш цеплаход “Гродна”.

Колькасць прыбытку заказніка ад наведвання турыстамі склала сёлета больш за 200 мільёнаў беларускіх рублёў. І гэта нягледзячы на скарачэнне лічбы турыстычных злётаў, іх сёлета правялі толькі чатыры, у той час як летась – каля двух дзясяткаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота birdwatch.by