У Орлі сустрэліся з аўтаркай кнігі пра бежанства



У Орлі спаткаліся з Барбарай Гаральчук. У Гміннай публічнай бібліятэцы прайшла сустрэча з аўтарка кніжкі «Надзея ажно па небакрай», прысвечанай бежанству 1915 года. „Тэматыка маёй кнігі прыцягнула людзей да дыскусіі,”- кажа Барбара Гаральчук.

– Бежанства, як ведаем, было 100 гадоў назад. І нарэшце прыйшоў час гаварыць пра гэта. Хвала Богу, водгук у людзей ёсць, і людзі гавораць пра свае гісторыі, а я пра сваю гісторыю. Так што абменьваемся мы сваімі сведчаннямі. Думаю, што сустрэча вельмі карысная і прыемная для мяне і для слухачоў. Хай мая кніжка ідзе да людзей. Хай чытаюць. Я збіраю матэрыял на новую кнігу.

У час сустрэчы Барбара Гаральчук прачытала таксама свае вершы, напісаныя на падляшскай гаворцы з раёну вёскі Мокрае (што на Бельшчыне). Сустрэча з аўтаркай «Надзеі ажно па небакрай» прайшла ў рамках цыклу «Звычайныя-незвычайныя», які збірае творцаў звязаных з рэгіёнам Беласточчыны.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя