Берасцейцам паказалі традыцыйнае вяселле
Народныя калектывы з Драгічынскага і Пінскага раёнаў правялі ў Берасці этнаканцэрт, у якім рэканструявалі асноўныя этапы традыцыйнага палескага вяселля.
Абрады замешвання і ўпрыгожвання каравая, адпраўлення маладых у царкву, сустрэча іх з царквы, выкуп пасагу і перапой з караваем – гэта асноўныя сэнсавыя кропкі мерапрыемства. Нягледзячы на вялікую колькасць гуртоў арганізатарам удалося паказаць вяселле як цэласны працэс.
Мерапрыемства высока ацаніла кіраўнічка менскага народнага калектыву “Гаманіна” Наталля Сазановіч:
– Хармайстар нашага калектыву – студэнтка 5 курса Універсітэта культуры, і тэма яе дыпломнай працы супала з гэтым мерапрыемствам. І ўсё, што мы запісваем, мы бярэм у рэпертуар свайго калектыва.
Этнаканцэрт “Ляцелі гусанькі цераз сад, час табе, Ганначка, на пасаг” з’яўляецца часткай цыклу “Рух зямлі”, які апошнія некалькі год арганізуецца Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтрам.
[Not a valid template]
Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара