У Гародні партрэт Робіна Уільямса намалявалі на шынах



Мастачка Надзея Жвірбля і кампанія „Шведофф” прадставілі гарадзенцам партрэт акцёра Робіна Уільямса. Гэта першая карціна намаляваная на гумовым пакрыцці, якое ў Беларусі выкарыстоўваюць у жывёлагадоўлі і прамысловасці. Месцам прэзентацыі працы быў абраны адзін з гарадзенскіх шынамантажоў, бо само пакрыццё выраблена з перапрацаваных шын.

IMG_1631 rr

Пра незвычайную акцыю распавядае адзін з яе арганізатараў Міхаіл Ліс:

– Нават нягледзячы на тое, што ён сышоў ад нас, яго працы застаюцца ў сэрцах людзей, ён павінен застацца. Мы вырашылі захаваць гэта менавіта на гэтым матэрыяле, які б паказваў, што ён заўсёды застанецца з намі, будуць праходзіць гады, дзесяцігоддзі, стагоддзі. Ён так жа, як іншыя вялікія акцёры і артысты, як Сенатра і Мэрылін Манро ды іншыя, ён застанецца з намі ў нашых сэрцах заўсёды маладым, заўсёды яркім, заўсёды жыццярадасным.

Арганізатары акцыі прапануюць ствараць болей працаў прысвечаных акцёру, каб пакінуць яшчэ глыбейшы след у гісторыі. Падзея прыцягнула ўвагу амаль усіх гарадскіх і агульнабеларускіх СМІ, аднак простыя жыхары на прэзентацыю карціны не прыйшлі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Савелія Малчанава