Мэр Гента: Мы не хочам, каб п’яныя расейцы сапсавалі свята
Мэр Гента Даніэль Тэрмон прызнаўся, што баіцца, што заўзятары „Зеніта” могуць сарваць правядзенне традыцыйнага Зімовага фестывалю ў горадзе.
Раней ён заяўляў, што не пусціць расейскіх заўзятараў на гульню, праўда, тлумачыў гэта тым фактам, што ў Генце пражывае буйная турэцкая дыяспара. Пры гэтым па бельгійскім заканадаўстве мясцовыя ўлады не могуць забараніць фанатам ўезд у горад наогул, піша football.by.
„Калі ўспомніць папярэднія матчы, прыезджыя заўзятары заўсёды гарантавана стваралі непрыемнасці, – цытуе Het Laatste Nieuws Тэрмона. – У горадзе ўжо пачаўся Зімовы фестываль, усе гатэлі ў цэнтры забраніраваны. Мы не хочам, каб п’яныя расейцы ўсё сапсавалі”.