Унікальны філатэлістычны збор пра паўстанне 1830 года



 

Паўстанне 1830-31 гадоў ці па-іншаму Лістападаўскае Паўстанне – вызвольнае Паўстанне ў Расейскае імперыі на «новадалучаных» землях Рэчы Паспалітай Двух Народаў, якое пачалося 29 лістапада 1830 году, а скончылася 21 кастрычніка 1831 году.

Лістападаўскае Паўстанне 1830-га году заўжды было ў цені двух іншых паўстанняў, больш маштабных і багацейшых на імёны, паўстанняў Касьцюшкі і Каліноўскага. Тым больш каштоўная кожная акцыя ўшанавання памяці герояў 1831-га году.

Знайшло сваё адлюстраванне Лістападаўскае Вызвольнае Паўстанне і ў філатэліі.

Schowek01Першымі маркамі, прысвечанымі Лістападаўскаму Паўстанню, яго 100-ай гадавіне, з’яўляецца серыя з 4 марак пошты Польскай выдадзеная ў 1930 годзе. Малюнак марак – сімвалічныя постаці жаўнераў.

Непаштовая  марка без наміналу да 100-годдзя Лістападаўскага Паўстання  выпушчана ў ЗША ў 1931 годзе.

Schowek02

На марцы выява ўдзельніка Лістападаўскага Паўстання грамадзяніна Злучаных Штатаў – Поля Фіцсіманса Эвэ (Paul Fitzsimmons Eve 1806 – 1877) – аднаго з найвялікшых хірургаў дзевятнаццатага стагоддзя.  У 1831 г. ён быў хірургам у польскай арміі як добраахвотнік.

У 1931 годзе ўрад ЗША разам з польскім урадам адкрылі ў яго памяць помнік у Аўгусьце, штат Джорджыя.

Schowek03

Наступная марка выйшла ў польскай “серыі гістарычнай” у 1938 годзе. Жаўнеры  са штандарам рухаюцца ў атаку на ворага.

Schowek04

Вайна перапыніла актыўную дзейнасць пошты польскай, але ўжо першы пасляваенны 1945 год адзначаны быў маркай з выявай удзельнікаў Лістападаўскага Паўстання перад помнікам Яна ІІІ Сабецкага.

Schowek05

У 1950 годзе пошта Польская выпусціла марку з нагоды 100-ай гадавіны смерці Юзафа Бэма (Józef Zachariasz Bem), героя трох народаў.

Нарадзіўся Юзаф  Бэм  у 794 годзе ў Тарнаве, памёр у 1850 годзе ў Алепа (Halab цяпер). Яму было ўсяго 15 гадоў, калі ён пайшоў у армію – у 1809 годзе, стаў курсантам Пачатковай школы артылерыі і інжынераў. Праз пяць гадоў ужо лейтэнант коннай артылерыі ў Гданьску. Камандзір артылерыі Войска Польскага ў час Лістападаўскага Паўстання. Фельдмаршал Арміі Турэцкай, Галоўны кіраўнік Венгерскага Паўстання 1848-1849 і намеснік кіраўніка другой рэвалюцыі Венскай. Аўтар працаў пра ракеты, стварыў новую тактыку коннай артылерыі.

На марцы партрэт Юзафа Бэма і сцэна Бітвы пад Піскам у Сяміградзе.

Schowek06

У 1950 годзе з нагоды 100-ай гадавіны смерці пошта Венгрыі выпусціла тры маркі з выявай Юзафа Бэма і сцэну Бітвы пад Піскай.

Schowek07

Пошта Вэнгрыі ў 1952 годзе ў серыі марак, прысвечаных славутым асобам Венгрыі, на адной марцы адлюстравала партрэт Юзафа Бэма ў медальёне і сцэну Бітвы пад Піскай.

Schowek08

У 1952 годзе пошта Чылі на 150-годдзе з Дня нараджэння выпусціла серыю з дзвюх марак з партрэтам Ігната Дамейкі.

 

Ігнат Дамейка –  паўстанец, вучоны, даследчык, геолаг – нарадзіўся ў маёнтку Мядзьведка Наваградскага павета Мінскай губерні ў 1802 г. Дамейка прыняў актыўны ўдзел у Паўстанні 1830-1831 гг. у корпусе генерала Дэзыдэрыя Хлапоўскага, як ад’ютант 25 пяхотнага палка . Пасля паразы Паўстання разам з сябрамі змушаны эміграваць. За выдатныя дасягненні стаў нацыянальным героем Чылі.

Schowek09

Канверт 1961 г., злева марка пошты харцэрскай, пагашаная адмысловым штэмпелем з нагоды 130-ай гадавіны Бітвы пад Іганямі 10 красавіка 1831 г. Польшча. Горад Седльцэ.

На адной з марак пошты Польшчы з  серыі “Кавалерыя польская”  (1972 г.) паказаны кавалерыст Каралеўства Польскага з часоў Лістападаўскага Паўстання:

Schowek10

На марцы ўдакладненне “Год 1831”.

Выдавецтва пошты Венгрыі з нагоды 180-годдзя народзін Юзафа Бэма ў 1974 годзе аформіла картмаксімум з адпаведным гашэннем.

Schowek11

Картмаксімум пошты Венгрыі.

У 1980 годзе  ў гонар 150-годдзя Паўстання курсантаў пошта Польшчы выдала марку з рэпрадукцыяй карціны Войцэха Косака “Альшынка Грохаўская”.

Schowek12

Бітва пад Грохавам (Grochów) адбылася 25 лютага 1831 года. Яна была найбуйнейшай бітвай Лістападаўскага Паўстання. Сцэна біьвы паказвае батальёны  “Чвартакоў” („Czwartaków”) у баявым парадку, адбіваючых чарговы націск расейцаў. На заднім плане, генерал Юзаф Хлапіцкі (Chłopicki) з штабам. Ён адрозніваецца грамадзянскім адзеннем, якое насіў дэманстратыўна, пакінуўшы пост дыктатара. Але  пад Грохавам узяў на сябе камандаванне, кіруючы эфектыўна абаронай. Быў цяжка паранены.

Schowek13

Жыхары польскага горада Астралэнка (Ostrołęka)  ў 1981 годзе адзначылі 150-ую гадавіну бітвы пад Астралэнкай выданай праз Таварыства Сяброў Вэнгрыі аналогафіліяй з Юзафам Бэмам.

У 1986 годзе на 200-ую гадавіну з дня нараджэння Польская пошта выдала марку з партрэтам Яўхіма Ляле́веля.

Schowek14

З пачатку Паўстанння Яўхім Лялевель як прызнаны ідэолаг вызвольнага руху стаў старшынём Патрыятычнага таварыства і ўвайшоў у Часовы ўрад. Пасля паразы Паўстання эміграваў у Францыю, дзе ўзначаліў Нацыянальны польскі камітэт, які аб’яднаў дэмакратычныя сілы польскай эміграцыі.

Schowek15

 

 

У 1994 годзе Пошты Польшчы і Венгрыі з нагоды 200-годдзя нараджэння Юзафа Бэма зрабілі супольнае выданне з адпаведным спецгашэннем.

Schowek16

У тым жа 1994 г. пошта Польшчы выпусціла Канверт Першага Дня (КПД) з маркай з партрэтам Юзафа Бэма з адпаведным спецгашэннем.

Schowek17

Выдавецтва „Kontra”, утворанае ў 1970 годзе ў Лондане выпусціла блок, прысвечаны Змове Высоцкага – створанай 15 снежня 1828 г. – хаўрус некалькіх ваенных з школы курсантаў у Варшаве згрупаваных вакол асобы Пятра Высоцкага. Сярод іншых гэта былі: К. Бранікоўскі,  М. Махнацкі, Віктар Тульскі, Пётр Урбанскі, Юзаф Заліўскі… У ноч на 29/30 лістапада 1830 г. сябры Змовы напалі на штаб-кватэру князя Канстанціна, тым самым распачынаючы Лістападаўскае Паўстанне.

Schowek18

Маркіраваны канверт пошты Беларусі выдадзены ў 1998 г. з нагоды 575-ай гадавіны г. Іванава (да 1940 Янава) з відарысам помніка Напалеону Орду, які быў усталяваны 31 жніўня 1997 г. (скульптар I. Голубеў).

У час Паўстання Орда камандаваў партызанскім атрадам. Ён стаў урэшце стралком чацвёртага палку коннай гвардыі Літоўскага корпусу ў Польшчы і  вызначыўся ў бітве пад Коцкам, за што атрымаў вышэйшую ўзнагароду — ордэн Залатога крыжа (Virtuti Militari) і чын капітана паўстанцкай арміі.

Пасля задушэння Паўстання эміграваў у Францыю, дзе правёў 24 гады свайго жыцця. Вярнуўся толькі ў 1856 годзе па амністыі, жыў у родных Варацэвічах.

Schowek19У 2001 годзе пошта Польшчы выпусціла ліст марак “Польскі міленіюм”, на якім размясціла 16 марак, прысвечаных знакавым падзеям і асобам у гісторыі Польшчы. У другім знізу радзе другая марка справа (№ 3789) прысвечана Паўстанням за незалежнасць-літаграфія Вільляна (Villana) з выявай Бельведэрчыкаў (Караль Панкевіч, Валянцін Красноўскі, Вінцэнт Кабылянскі, Аляксандр Сьвентаслаўскі), якія распачалі Лістападаўскае Паўстанне. На марцы пячатка Мар’яна Лянгевіча дыктатара Студзеньскага Паўстання 1963 г.

У 2002-ім юбілейным – 200-годдзе з  Дня нараджэння – свае выпускі Ігнату Дамейку прысвяцілі аж тры пошты. Пошта Польшчы і Чылі зрабілі супольны выпуск марак і КПД з адпаведным спэцгашэннем.

Schowek20

КПД пошты Польшчы (2002 г.). з адпаведным спецгашэннем. На марцы  выява Ігната Дамейкі

Schowek21

Марка пошты Чылі (2002 г.) да 200-годдзя з Дня нараджэння  Ігната Дамейкі

Schowek22

Пошта Рэспублікі Беларусь выпусціла маркірованы канверт і арганізавала спецгашэнне юбілейным штэмпелем.

У выніку недастатковай увагі Белпошты да Айчыннай гісторыі філатэлісты Беларусі практыкуюць асабісты выпуск паштовак і канвертаў патрыятычнай скіраванасці. Прыкладам можа служыць канверт, прысвечаны Эміліі Плятэр, які прайшоў пошту ў 2002 годзе:

Schowek23

Графіня Эмілія Плятэр нарадзілася ў Вільні й доўгі час жыла на Віцебшчыне, займаючыся зборам беларускага народнага фальклору. Калі інфармацыя пра Паўстанне ў Варшаве дайшла да Вільні, яна  ў 25-гадовым веку сталася лідарам вызвольнага руху ў Вільні. Яна ўзначаліла Першы літоўскі полк.

Schowek24

У 2007 годзе пошта Рэспублікі Беларусь выпусціла прыгожы блок з народы 200-годдзя з Дня нараджэння Напалеона Орды. Мастацкае поле: 200 гадоў з Дня нараджэння. Беларускi лiтаратар, кампазітар i музыкант, мастак. Літаграфія «Сядзіба Міцкевічаў», ордэн «Virtuti Militari», палаш 1831 г.,  мальберт, аўтограф, раяль.

Асобна варта вылучыць паштовыя выданні Падпольнай пошты Салідарнасці, якая не пакінула без увагі Лістападаўскае Вызвольнае Паўстанне. Падпольная Пошта Салідарнасці і іншых незалежных арганізацый узыходзіць да гадоў 1982-1989.

Schowek25

Канверт выдадзены ў 1982 г. у лагеры для інтэрнаваных ва Ўберцах. На марках відарысы Пятра Высоцкага і Яўхіма Лялевеля.

Schowek26

Пошта Незалежная (1985 г.) Серыя з 6 марак, прысвечаных Лістападаўскаму Паўстанню.

Schowek27

1986 г. Лістападаўскае Паўстанне 1830 г. Пошта Палявая Нязломныя.

На марцы: Барацьба на вуліцах Варшавы, на фоне тэкст: „Ценям  тых, хто ў Лістападаўскім Паўстанні ў баі ад рук ката ці ў муках выгнання загінулі, і тым, хто  пасярод пакут і галечы Сцягу з гадоў даўніх застаўся верным.”

Schowek28

Блок выданы выдавецтвам Незалежнага Руху Рабочага (1986г.)

Schowek29

 

29 лістапада 1830 года, 11 лістапада 1918. Блок з двух марак Пошты Салідарнасці Змагарнай у падполлі. 1986 г.

Schowek301986 г. Пошта „Салідарнасць”. Серыя «Польскія месяцы”

На першай марцы –  Лістападаўскае Паўстанне 1830-1831. На другой марцы – ўтварэнне Польскай дзяржавы 11 лістапада 1918 г.

Schowek31

1987 г. Пошта „Салідарнасць”. Паўстанне Лістападаўскае 1830 г.

Блок з чатырох марак . Чатыры маркі ўтвараюць агульны фонавы малюнак: скрыжаваныя шаблі з штыкамі на іх вялікае „S” з  бела-чырвонай стужкі.

Schowek32

1988 г. Пошта „Слова Незалежнае”. [Ад Канфэдэрацыі да Незалежнасьці].

Лістападаўскага Паўстанне 1830. На марцы: Ваенны Арсенал, у верхняй частцы ў медальёне  галава генерала Юзэфа Высоцкага

Schowek33

1988 г. Пошта „Салідарнасьць”. Лістападаўскае Паўстанне 1830-1831. На марцы два ўзброеных жаўнеры Паўстання,  перад імі Сцяг Паўстання.

Schowek34

Канверт Пошты Салідарнасьці з 1988 года ў гонар бітвы  пад Астраленкай у час Лістападаўскага Паўстання.

Schowek35

1989 г. Пошта ” Салідарнасьць Змагарная”

Блок складаецца  з чатырох марак: 1. 1794 г.-Паўстанне Касьцюшкі. 2.Напалеонаўская кампанія 1806-1815. 3. Лістападаўскае Паўстанне 1830-1831. 4. Студзеньскае  Паўстанне 1863-1864.

Schowek36

1989 г. Пошта „Салідарнасьць”.  Паўстанне Лістападаўскае 1830-31.

Блок з трох марак: 1. Ігнат Прондзыньскі генерал Паўстання ў 1831 годзе, 2. Польскі Арол у Кароне з надпісам «Нацыянальная гвардыя», 3.  Войцэх Косак  „Бітва пад Сточкам”.

Партыя Канфедэрацыя Польшчы Незалежнай мела сваё падпольнае выдавецтва, дзе, сярод іншага, друкаваліся паштовыя маркі.

Schowek37

Марка падпольнай пошты партыі КПН з серыі “Ад Канфедэрацыі Барскай да Канфедэрацыі Польшчы Незалежнай” (1989 г.), прысвечаная Лістападаўскаму Паўстанню.

Лявон Карповіч, Луна-Воля, адмыслова для Беларускага Радыё Рацыя