Сяргей Гоўша: Нам так і не паведамілі вынікі выбараў па ўчастках



Праваабаронца Сяргей Гоўша звярнуўся ў Берасцейскі абласны выканаўчы камітэт са скаргай на адмову Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэтам надрукаваць вынікі выбараў у мясцовай прэсе па кожным выбарчым участку. Аб гэтым чыноўнікаў прасіла група баранавіцкіх грамадзян, кажа Сяргей Гоўша:

– Прашу Берасцейскі абласны выканкам разабрацца ў гэтай справе, пакараць вінаватых, таму што атрымана проста адпіска. Дадзеныя аб выніках выбараў не з’яўляюцца нейкім сакрэтам.

Паводле Сяргея Гоўшы, людзі здагадваюцца, чаму гарвыканкам адмовіўся гэта зрабіць. У час выбараў не аднойчы назіральнікамі фіксаваліся фальсіфікацыі. Можна толькі сабе ўявіць, што адбывалася там, дзе назіральнікаў ад дэмакратычных сіл не было.

Беларускае Радыё Рацыя