Міхалок: Чым больш бл*дства і менш сэнсу – тым шырэй аўдыторыя



Сяргей Міхалок у інтэрв’ю „The Guardian” распавёў пра кан’юктуру, змаганне з сістэмай і хіпстараў.

Міхалок

„Мы не музычны калектыў, музыка толькі адзін з спосабаў данесці нашы ідэі! Ёсць лад жыцця, грамадзянская пазіцыя і духоўны пошук – гэта таксама элементы нашага пасылу”, – заявіў у інтэрв’ю „The Guardian” лідар BRUTTO Сяргей Міхалок.

Музыкант адказаў на абвінавачванні ў тым, што ідэі і бунтарства групы – гэта „паказуха і кан’юнктура”. „Мы забароненыя ў Беларусі, з-за нашай пазіцыі для нас зачынены Крым і Расея! Якая паказуха? У мяне некалькі спраў крымінальных ініцыяваліся … Бразіла гэбісты у РБ перад выбарамі распрацоўвалі – яму давялося з’ехаць … Віталю ў зборнай прэсуюць па поўнай за змагарства і майданутасць … Якая кан’юнктура? Вы ведаеце дзесяць модных палітызаваных груп?

Хіпстары і моднікі першыя сасцалі ў Маскве – пабунтарылі на Чырвоным Кастрычніку месяцок і па Старбаксам схаваліся (пра гэта ёсць песня Ляпісаў „Камандзір”) і тут, ва Украіне, хіпстня першыя засумавалі … Гэта для іх Рэвалюцыя была толькі модным сезонным трэндам. А калі яны зразумелі, што „Змагацца яшчэ доўга” і „Перамога вельмі далёка” сталі „ватнічаць” – тыпу каму ўсё гэта было трэба? Хіпстня наогул – самыя канфармісты і прыстасаванцы, такія заўсёды выжываюць і заўсёды напоўнены ідэямі «Недалучэння і Неўмяшання». Малекулярная кулінарыя для іх важней бамбёжкі ў Сірыі”, – працягнуў Сяргей Міхалок.

Выказаў ён сваё меркаванне і наконт моды на пратэст. „Паглядзіце на прагляды Цімаці з баклажанамі або Патапа з сабачкамі. Там мільёны! Чым далей ад палітыкі, чым больш бл*дства і менш сэнсу – тым шырэй аўдыторыя. Кан’юнктура – гэта праца на бяздумны натоўп, а мы вядзем размову з актыўнай і свядомай меншасцю. У нас усё разумныя – і фаны, і хейтары. Капаюцца ў тэкстах, фоткі з кампраматам вышукваюць, абмяркоўваюць пазіцыю, нават паклёпы пішуць, сукі …

Гэта рэзананс! Мы прыцягваем да сябе ўвагу і выклікаем цікавасць! Дык вось, мы – гэта Мейерхольд з склепа! Флуксус па-вы*бістаму. Мелодыі, выкананне, тэксты, знешні выгляд, форма, стайл, кліпы, в’ю, жыццёвы шлях, асабістыя дасягненні, калектыўнае стварэнне, эмоцыі, спорт, лад мыслення – гэта толькі нямногае з нашых сродкаў рэалізацыі! BRUTTO для тых, хто ваюе дзеля міру, а не спіць, падыгрываючы вайне!”- падкрэсліў Сяргей Міхалок.

belaruspartisan.org