У гатэлі «Буг» з’явіўся нумар Уладзіміра Высоцкага



Адразу два месцы памяці Уладзіміра Высоцкага з’явіліся ў берасцейскім гатэлі «Буг»: нумар і музейны пакой.

67-770x470

Тэматычнае памяшканне арганізаванае ў нумары, у якім прынамсі двойчы ў сярэдзіне 70-х гадоў спыняўся музыка, у тым ліку аднойчы з Марынай Уладзі.

????????????????????????????????????

Галоўны рэдактар газеты «Брэсцкі кур’ер», Мікалай Аляксандраў адзначыў, што ідэя такога мемарыялу нарадзілася выпадкова:

— Гэта была ініцыятыва на сустрэчных курсах, калі рыхтаваўся бард-форум, калі былі публікацыі ў нашай газеце і іншых газетах. Калі ў прэсе пайшла хваля падрыхтоўкі да бард-форума, сам гатэль «Буг» выйшаў з ідэяй стварыць мемарыяльны пакой у нумары, у якім двойчы спыняўся і жыў Высоцкі?

 У пакоі адноўлена абстаноўка і атмасфера тых часоў – мэбля, гадзіннік, радыёла, чорна-белы тэлевізар у спраўным стане, пакладзены дубовы паркет, па якім хадзіў Уладзімір Высоцкі, два аднаспальных ложкі і тумбачка.

????????????????????????????????????

????????????????????????????????????

????????????????????????????????????

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фоты: Брестский Курьер