На Гарадзеншчыне зарэгістравана 644 хворых на ВІЧ-інфекцыю



Гарадзеншчына з’яўляецца рэгіёнам, дзе пражывае найменшая колькасць ВІЧ-інфікаваных людзей у Беларусі. Паводле дадзеных рэспубліканскага Цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, лічба такіх хворых складае 644 чалавекі, у той час, як у Гомельскай вобласці ад такой хваробы пакутуе больш за 6 000 чалавек. Як зазначае сябра рэспубліканскага каардынацыйнага камітэта па ўзаемадзеянню з Глабальным фондам для барацьбы са СНІДам у Беларусі Ганна Ткачова, праблема ВІЧ-інфікаваных у Беларусі мае свае адметнасці:

– Рост выпадкаў ВІЧ-інфікаваных, на жаль, вельмі высокі. Але гэта вельмі абаснавана тым, што людзі старэйшага пакалення 35-55 год лічаць, што калі яны не ўжывалі ін’екцыйныя наркотыкі, не аказвалі паслугі інтымнага характару і г.д., дык гэтая хвароба іх ніколі не закране. Магу сказаць, што людзі не разумеюць пра рэальную рызыку для кожнага.

Вось ужо 12 гадоў істотную дапамогу ў барацьбе са СНІДам у Беларусі ажыццяўляе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. На працягу бягучага года ў краіне зарэгістравана каля 2 000 носьбітаў ВІЧ-інфекцыі. Агульная колькасць хворых перавышае 15 000 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя