Ад чыноўнікаў цяжка чакаць дапамогі



Надзеі на дапамогу чыноўнікаў няма ні ў рэгіёне, ні ў сталіцы. У гэтым пераканаўся Вадзім Якушык з Бярозы, што  на Берасцейшчыне. У яго мясцовыя чыноўнікі адабралі сядзібу з забудовамі ў цэнтры горада нібыта для дзяржаўных патрэбаў.

IMG_0792

За гады змагання за сядзібу накапілася шмат пытанняў, якія ён спадзяваўся вырашыць з дапамогай Аляксандра Лукашэнкі. Але змог сустрэцца толькі з міністрам працы і сацыяльнай абароны Марыянай Шчоткінай, – расказвае сам Вадзім Якушык:

– Мы звярнуліся з пытаннем, як маглі ў нас і нашых непаўнагадовых дзяцей забраць уласнае жыллё. Мы думалі, што яна вырашыць нашыя праблемы. Але праз некаторы час нам прыйшоў ліст з Берасцейскай пракуратуры – чарговы раз усё было спушчана на ніжэйстаячыя інстанцыі.

Вадзім Якушык звярнуўся ў Генеральную пракуратуру,  і просіць уважліва аднесціся да яго скаргі, не перасылаць яе ў Берасцейскую абласную пракуратуру для выканання.

Беларускае Радыё Рацыя